19 чэрвеня 2026, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі тры буйныя банкі ўводзяць камісію пры залічэнні расійскіх рублёў

У Беларусі тры буйныя банкі ўводзяць камісію пры залічэнні расійскіх рублёў

Памер камісіі складзе 5% ад сумы.

У Беларусі тры буйныя банкі абвясцілі пра камісію на залічэнне расійскіх рублёў, паведамляе myfin.by.

Так, беларускімі банкамі уводзіцца камісія пры залічэнні наяўных расійскіх рублёў на рахункі, якія адкрыты на імёны нерэзідэнтаў. Памер камісіі складзе 5% ад сумы.

Так камісію уводзіць МТБанк пры папаўненні праз касу рахункаў, не прывязаных да банкаўскіх картак. Пры гэтым для рахункаў, якія былі адкрыты з 19 чэрвеня 2026 года, камісію пачнуць прымяняць адразу. А для ўладальнікаў рахункаў, якія былі адкрыты да 18 чэрвеня 2026 года ўключна, з 20 ліпеня 2026 года будуць дзейнічаць новыя ўмовы.

Таксама ў БНБ-Банку адразу уводзяць аналагічную камісію для рахункаў, якія былі адкрыты з 20 чэрвеня 2026 года. А для раней адкрытых рахункаў камісію пачнуць спаганяць з 18 ліпеня 2026 года.

У Альфа-Банку раней паведамлялі пра планы ўвесці камісію за прыём наяўных расійскіх рублёў ад нерэзідэнтаў. І новыя тарыфы ў гэтай фінансавай установе пачнуць дзейнічаць з 14 ліпеня 2026 года.

Пры гэтым удакладняецца, што камісію не будуць прымяняць да кліентаў, якія абслугоўваюцца па зарплатных праектах. І ад спагнання гэтай камісіі таксама будуць вызвалены аперацыі па пералічэнні наяўных на ўклады, адкрытыя ў тым жа банку, калі залічэнне ажыццяўляецца на працягу аднаго аперацыйнага дня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках