Навукоўцы: сляды іншапланетных цывілізацый варта пашукаць на Месяцы
7- 19.06.2026, 10:29
- 2,158
Асаблівую цікавасць уяўляюць ледзь прыкметныя фрагменты сфер Дайсана.
Верагодна, некаторыя пазаземныя цывілізацыі зніклі яшчэ да ўзнікнення жыцця на нашай планеце. Браян Лакі, астраном-тэарэтык з Оксфардскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія), прапануе шукаць сляды старажытных іншапланетных артэфактаў на Месяцы, піша «Нож».
Лакі выказаў меркаванне, што пылавыя рэшткі невядомых вынаходак маглі асесці на паверхні прыроднага спадарожніка Зямлі. Паводле слоў вучонага, асаблівую цікавасць уяўляюць ледзь прыкметныя фрагменты сфер Дайсана.
Сфера Дайсана — гіпатэтычнае астраінжынернае збудаванне. Яшчэ дакладней — праект, які маглі стварыць прадстаўнікі звышразвітых іншапланетных цывілізацый для выкарыстання энергіі цэнтральнай зоркі.
На думку Браяна Лакі, інжынерам з далёкага космасу, магчыма, давялося б пастаянна сачыць за станам сферы. Калі ж іх цывілізацыя вымерла, збудаванні пачалі б разбурацца, дэфармавацца і прыцягвацца адно да аднаго, запаўняючы космас «пылам». Менавіта яго вучоны і спадзяецца адшукаць на Месяцы.
Лакі лічыць, што мікраскапічныя абломкі маглі дасягнуць Сонечнай сістэмы. Ён тлумачыць сваю гіпотэзу так: наша сістэма круціцца вакол цэнтра галактыкі і можа праходзіць праз скупчэнні такіх штучных часціц міжзоркавага асяроддзя.
Калі Лакі мае рацыю, першыя сведчанні існавання іншапланецян могуць быць звязаныя не з радыёсігналамі або знаходкамі з галіны астрабіялогіі.