19 чэрвеня 2026, Пятніца, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico адмовілася публікаваць артыкул Лаўрова

7
Politico адмовілася публікаваць артыкул Лаўрова
Сяргей Лаўроў
Фота: Getty Images

У ім кіраўнік МЗС РФ адхіляе «ультыматум Еўропы».

Выданне Politico адмовілася публікаваць артыкул міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова Украіна, Еўропа і глабальная бяспека, у якім Масква адкінула еўрапейскія мірныя ініцыятывы як «ультыматум».

Прэс-служба расійскага ведамства апублікавала артыкул на сваім афіцыйным сайце.

У прасякнутым расійскімі прапагандысцкімі наратыпамі матэрыяле сцвярджаецца, што Расія нібыта «ні з кім ад кантактаў не адмаўляецца». Пры гэтым Расія ўспрымае Еўропу як бок, які зацікаўлены ў паражэнні РФ.

«Адпаведна, дыялог з Еўропай не можа выбудоўвацца так, быццам бы яна была непрадузятым староннім назіральнікам», — сцвярджае Лаўроў.

Лаўроў зноў заявіў, што мэты РФ у вайне супраць Украіны павінны быць дасягнутыя, але зноў іх не агучыў. Пры гэтым кіраўнік МЗС РФ заявіў пра шматпалярнасць свету і пра тое, што структуру бяспекі неабходна змяняць.

«Галоўнае — для змястоўнага дыялогу патрабуецца аднавіць давер, падарваны антырасійскімі дзеяннямі Захаду і Еўропы як яго складовай часткі ў эпоху пасля «халоднай вайны». Давер можна вярнуць толькі практычнымі крокамі, якія даказваюць шчырасць адмовы ад выкарыстання дыпламатыі ў якасці прыкрыцця для рэалізацыі экспансіянісцкіх замыслаў. Давер нельга вярнуць, а дыялог аднавіць з дапамогай ультыматумаў накшталт таго, які быў прад'яўлены Расіі ў Лондане 7 чэрвеня», — падсумаваў Лаўроў.

Раней лідары Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім 7 чэрвеня вызначылі ўмовы для справядлівага міру ва Украіне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках