19 чэрвеня 2026, Пятніца, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскія чыноўнікі і сілавікі тэрмінова кінуліся вывозіць свае сем’і з Крыму

10
Расійскія чыноўнікі і сілавікі тэрмінова кінуліся вывозіць свае сем’і з Крыму
ілюстрацыйнае фота

Ключавая дата — да 21 чэрвеня.

Чыноўнікі акупацыйнай расійскай адміністрацыі і супрацоўнікі ФСБ пачалі паскорана вывозіць свае сем’і з анексаванага Крыму.

Пра гэта паведаміў украінскі партызанскі рух «Атэш».

Паводле інфармацыі «Атэш», у апошнія дні назіраецца ажыятаж сярод расійскіх акупантаў у Крыме наконт вывазу сваіх родзічаў на «мацярык», то бок у Расію.

Гэта звязана з пачашчанымі ўдарамі Сіл абароны Украіны па лагістыцы ворага на паўвостраве. Расіяне таксама баяцца, што ўкраінская армія можа не толькі ператварыць Крым у «востраў», але і правесці там дэсантную аперацыю.

Расійскія чыноўнікі ў акупаваным Крыме і сілавікі, у першую чаргу супрацоўнікі ФСФ, паспешліва адпраўляюць свае сем’і ў Расію.

Пры гэтым яны не забываюць і пра сваю найбольш каштоўную маёмасць.

Крыніцы «Атэш» у акупацыйнай расійскай адміністрацыі і арміі РФ сцвярджаюць, што вораг імкнецца завяршыць вываз сваіх блізкіх родзічаў з анексаванага Крыму да 21 чэрвеня.

Чаму менавіта да гэтай даты, не ўдакладняецца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках