«Белавія» запускае рэгулярныя рэйсы ў Бангкок
- 18.06.2026, 17:30
Колькі каштуюць білеты?
Авіякампанія «Белавія» запускае рэгулярныя рэйсы ў Бангкок (Тайланд).
Рэйсы стартуюць з 25 кастрычніка і будуць выконвацца па нядзелях на самалётах Airbus A330-200.
Вылет з Мінска – у 03:10, прыбыццё ў Бангкок – у 17:05
Зваротны рэйс з Бангкока – у 19:05, прыбыццё ў Мінск – у 01:50 наступнага дня.
Час для ўсіх аэрапортаў паказаны мясцовы, розніца паміж Беларуссю і Тайландам складае +4 г
Білеты каштуюць ад 1.704 рублёў (530 еўра) у адзін бок і ад 3.011 рублёў (936 еўра) за білет туды-і-назад. Купіць можна на сайце belavia.by, у офісах продажу і ў агентаў.
