Беларускіх гульцоў у настольны тэніс дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў
2- 18.06.2026, 17:09
Рашэнне не распаўсюджваецца на спартсменаў з Расіі.
Міжнародная федэрацыя настольнага тэніса зняла ўсе абмежаванні з выступленняў беларусаў, сказана ў паведамленні спартыўнай арганізацыі.
Нагадаем, у маі Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў зняць усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў. Да гэтых рэкамендацый ужо прыслухаўся шэраг спартыўных арганізацый, у тым ліку Міжнародная федэрацыя настольнага тэніса. На чарговым пасяджэнні яе выканаўчы савет ухваліў удзел беларускіх спартсменаў пад нацыянальным сцягам і з дзяржаўным гімнам.
У каментары адзначаецца, што рашэнне распаўсюджваецца выключна на ўладальнікаў беларускіх пашпартоў і не датычыць расіян.
Рашэнне ўступіць у сілу 28 ліпеня.