Найбольш крыўднае для Пуціна
- Аббас Галлямаў
- 18.06.2026, 14:00
- 2,072
У Крамлі трэба абавязаць штодня чытаць казку пра залатую рыбку і старую.
Як я разумею, гэта цяпер будзе, калі не штодня, то, як мінімум, раз на некалькі дзён…
Прыйшоў час расіянам зразумець, што імперства несумяшчальнае са спакойным жыццём.
Думка непрыемная, але не смяротная. Праз усведамленне гэтай несумяшчальнасці ўжо прайшлі многія — англічане, французы, галандцы, іспанцы, партугальцы, аўстрыйцы, немцы, бельгійцы, італьянцы, шведы. Усе гэтыя народы на пэўным этапе адмовіліся ад імперскіх амбіцый, пасля чаго, уласна, і пабудавалі краіны, у якіх аказалася настолькі камфортна жыць, што туды цяпер бясконца цягне расійскіх «патрыётаў» — і вядомых — такіх, як Мядзведзеў або Салаўёў, — і невядомых — як тысячы расійскіх чэкістаў, што абзавяліся там віламі і бізнес-праектамі.
А гэта ж, трэба разумець, хлапцы спрытныя, многае павідалі. Яны ў дрэнныя месцы не палезуць…
Увогуле, не мы першыя, не мы апошнія. Ды і трэба ўсяго нічога: забыць пра Украіну, як пра страшны сон, — і ўсё, змрок як рукой здыме.
***
Найбольш крыўднае для Пуціна цяпер — тое, што ў цяперашнім кантэксце спыненне вайны будзе адназначна ўспрынята як параза. «Ну што, атрымалі па зубах і працверазелі?» — скажуць і расіяне, і ўвогуле ўвесь свет. А ў мінулым годзе, пакуль Трамп хадзіў за Пуціным з працягнутай рукой, цалкам можна было зрабіць гэта з міласцівай усмешкай пераможцы.
Ей-богу, іх там у Крамлі трэба абавязаць штодня чытаць казку пра залатую рыбку і старую, што засталася дзякуючы сваім неўтаймаваным амбіцыям ля разбітага карыта.
Аббас Галлямаў, «Тэлеграм»