18 чэрвеня 2026, Чацвер, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Ізраіля выклікала пасла Беларусі з-за «агідных» слоў Лукашэнкі

МЗС Ізраіля выклікала пасла Беларусі з-за «агідных» слоў Лукашэнкі

Дыктатар адзначыўся антысеміцкай заявай.

Міністэрства замежных спраў Ізраіля выклікала пасла Беларусі Юрыя Ярашэвіча з-за слоў Лукашэнкі, які параўнаў ізраільскія бамбардзіроўкі сектара Газы з Халакостам. Заява МЗС яўрэйскай дзяржавы апублікаваная ў сацсетцы Х.

Ведамства нагадала, што жахі Халакосту чыніліся ў тым ліку на тэрыторыі Беларусі. Высказыванні Лукашэнкі МЗС Ізраіля назвала непрымальнымі і такімі, што «выклікаюць глыбокую трывогу».

«Любое параўнанне паміж Халакостам яўрэйскага народа і справядлівай вайной Ізраіля супраць тэрарызму павінна быць катэгарычна адхіленае. Не менш жудасным з'яўляецца адраджэнне агідных, састарэлых антысеміцкіх змоў, якія даўно павінны былі стаць набыткам гісторыі», — гаворыцца ў заяве.

Раней, як пісаў сайт Charter97.org, МЗС Ізраіля рэзка адказала на словы Лукашэнкі пра Халакост.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках