Дзесяткі дронаў Украіны ўвайшлі ў неба Масквы: відэа самай моцнай атакі за ўвесь час
3- 18.06.2026, 9:04
- 5,990
Аналітыкі сцвярджаюць, што гэта самая масіраваная паветраная атака на стратэгічныя аб’екты сталіцы РФ.
У ноч на чацвер, 18 чэрвеня, украінскія дроны атакавалі стратэгічныя аб’екты ў Маскоўскай вобласці Расіі. Пад удар, меркавана, трапіў Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод, піша Dialog.UA, прааналізаваўшы паведамленні ў сацыяльных сетках.
Паветраную трывогу ў Маскоўскай вобласці абвясцілі неўзабаве пасля поўначы.

Жыхары Масквы паведамілі, што пад атаку БПЛА зноў трапіў мясцовы нафтаперапрацоўчы завод. Шматлікія фатаграфіі і відэазапісы, апублікаваныя ў сеціве, пацвярджаюць гэтую інфармацыю. На тэрыторыі прадпрыемства зафіксаваныя выбухі і пажары.
OSINT-аналітыкі сцвярджаюць, што гэта самая масіраваная паветраная атака на стратэгічныя аб’екты Масквы за ўвесь час поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.
Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод размешчаны ўсяго каля 15 кіламетраў ад Крамля. Ён забяспечвае каля 35% патрэбаў расійскай сталіцы ў паліве, пастаўляе 40% бензіну і 50% дызельнага паліва для Маскоўскага рэгіёна.
ЗСУ раней ужо атакавалі Маскоўскі НПЗ. Напрыклад, у ноч на 16 чэрвеня 2026 года. Тады ўкраінскія дроны пашкодзілі ўстаноўку першаснай перапрацоўкі нафты АВТ-6, пасля чаго завод прыпыніў працу.