18 чэрвеня 2026, Чацвер, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Германія і Польшча пашыраюць супрацоўніцтва ў сферы абароны

Германія і Польшча пашыраюць супрацоўніцтва ў сферы абароны

Міністры абароны абедзвюх краін падпісалі новую вайсковую дамову.

Берлін і Варшава паабяцалі адзін аднаму яшчэ больш шчыльнае супрацоўніцтва і паглыбленне ваеннага ўзаемадзеяння. «Усведамляючы трагічную гісторыю XX стагоддзя, мы нясём асаблівую адказнасць за наш рэгіён і наш кантынент — як саюзнікі па НАТА і партнёры ў Еўрапейскім саюзе», — заявілі кіраўнікі МЗС Германіі і Польшчы Ёган Вадэфуль і Радаслаў Сікорскі у сераду, 17 чэрвеня, з нагоды нямецка-польскага форуму ў Берліне. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 700 чалавек, яно адбылося ў 35-ю гадавіну падпісання Дагавора аб добрасуседстве і сяброўскім супрацоўніцтве 1991 года, піша агенцтва dpa.

Паралельна міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус і яго польскі калега Уладзіслаў Касіняк-Камыш падпісалі ў Варшаве новую вайсковую дамову. Такім чынам краіны бяруць на сябе адказнасць за сваю будучыню ў Еўропе, падкрэсліў Пісторыус. Касіняк-Камыш адзначыў, што дамова адкрывае новыя магчымасці супрацоўніцтва ў сферы кібербяспекі і перадавых тэхналогій.

Бакі абавязваюцца падтрымліваць адзін аднаго ў межах ЕС і НАТА. Польшча і Германія таксама маюць намер цясней супрацоўнічаць у развіцці ваенных магчымасцяў і абароннай прамысловасці. Акрамя таго, плануюцца сумесныя вайсковыя вучэнні.

Польскае міністэрства абароны дадаткова падкрэсліла значэнне вайсковай лагістыкі, інфраструктуры і супрацоўніцтва ў рэгіёне Балтыйскага мора. Пры гэтым дамова не ўключае ўзаемных гарантый бяспекі, падобных да тых, што замацаваныя ў польска-французскай дамове 2025 года.

У сваю чаргу міністры замежных спраў дзвюх краін заклікалі развіваць транспартныя зносіны і трансгранічную інфраструктуру. «Разам Германія і Польшча ўтвараюць аснову еўрапейскай абароны і стрымлівання НАТА перад расійскай пагрозай, — заявіў Вадэфуль. — Тыя, хто інвестуе ў нямецка-польскія чыгункі, адначасова інвестуюць у сяброўства і абарону».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках