Банкі ўносяць змены па ўкладах
- 17.06.2026, 1:03
Некаторыя «зрэзалі» працэнты.
У некаторых банкаў з’явіліся змены па ўкладах. «Зеркало» распавядае, якія навінкі ўвялі для кліентаў.
«Белагропромбанк» з 13 чэрвеня перагледзеў стаўку па тэрміновым укладзе «Универсальный» з тэрмінам размяшчэння 1105 календарных дзён для тых, хто захоча падоўжыць дзеючы дэпазіт. Цяпер яна складае 1%. Пры гэтым з 30 чэрвеня стаўка складзе 0,5%.
«Нео Банк Азия» абвясціў, што прыпыніў папаўненне тэрміновых укладаў у беларускіх рублях «Нео безотзывный в BYN» і «Нео безотзывный Online в BYN» з тэрмінамі 37 і 50 месяцаў.
«Альфа-Банк» з 16 чэрвеня змяніў стаўкі па асобных безадзыўных укладах у беларускіх рублях і юанях. Напрыклад, дэпазіт у нацыянальнай валюце «Альфа Вклад в BYN» на 37 месяцаў цяпер можна адкрыць пад 14,6% (стаўка рэфінансавання +5,35 працэнтнага пункта).
«Банк БелВЭБ» знізіў стаўкі па некаторых дэпазітах у беларускіх рублях. Напрыклад, па «Безотзывному вкладу (офлайн)» яны знізіліся на 0,3 працэнтнага пункта: да 11,9% гадавых для варыянта з тэрмінам размяшчэння 13 месяцаў, да 11,8% на два гады і да 12,5% на 37 месяцаў.