16 чэрвеня 2026, aўторак, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пракаментаваў удар па Маскве

1
Зяленскі пракаментаваў удар па Маскве

Прэзідэнт Украіны заявіў пра «справядлівы адказ».

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пацвердзіў паспяховы ўдар украінскіх сілаў 16 чэрвеня па расійскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве, які размешчаны за 500 кіламетраў ад Украіны. Кіраўнік украінскай дзяржавы назваў гэтую атаку справядлівым адказам на абстрэлы ўкраінскіх гарадоў і падзякаваў спецслужбам і ракетным войскам за выніковую працу.

Удар па расійскім нафтаперапрацоўчым заводзе арганізавалі і выканалі байцы Службы бяспекі Украіны, Сіл беспілотных сістэм, Сіл спецыяльных аперацый і Галоўнага ўпраўлення разведкі разам з вайскоўцамі ракетных войскаў, якім кіраўнік дзяржавы выказаў афіцыйную падзяку.

«Расію неабходна прымушаць да заканчэння вайны супраць нашага народа. І украінская далёкабійная зброя з'яўляецца адной з важных складовых такога прымушэння. Гэта справядлівы адказ на расійскія ўдары і адказ за зацягванне вайны, якую трэба скончыць. Слава Украіне!» — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках