Беларус атрымаў штраф 2250 рублёў за адзін долар у кашальку
3- 13.06.2026, 14:50
- 5,956
Гісторыя адбылася ў Мінску.
Жыхар Мінска атрымаў штраф 2250 рублёў за чужы кашалёк з адным доларам. Падрабязнасці ў пракуратуры Заводскага раёна паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны».
Фігурантам крымінальнай справы стаў 33-гадовы гараджанін. Праходзячы міма гандлёвага цэнтра на Партызанскім праспекце, мужчына ўбачыў, як у хлопца, што ішоў наперадзе, з кішэні выпаў кашалёк. Мінчанін не паклікаў мінака, а падняў яго з тратуара і прысвоіў сабе партманэ. У кашальку ляжалі адзін долар, 150 беларускіх рублёў, банкаўскія карты, ключ ад аўтамабіля і дакументы.
Калі ўладальнік кашалька звярнуўся ў міліцыю, знойсці прапажу і злодзея ўдалося па запісах з камер відэаназірання. Сваю віну мінчанін прызнаў і пакаяўся, таксама ён добраахвотна кампенсаваў нанесеную шкоду.
Вядома, што раней у затрыманага слесара па рамонце аўтамабіляў у прыватнай кампаніі судзімасці не было. Суд прызнаў яго вінаватым у крадзяжы (ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Беларусі) і прыгаварыў да штрафу ў 50 базавых велічынь (2250 беларускіх рублёў). Таксама мінчаніна будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.