13 чэрвеня 2026, Субота, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілы абароны Украіны паразілі ключавы нафтавы тэрмінал на поўдні РФ

4
Сілы абароны Украіны паразілі ключавы нафтавы тэрмінал на поўдні РФ

СБУ пацвердзіла вынікі ўдару.

Вайскоўцы Цэнтра спецаперацый «Альфа» СБУ разам з Сіламі спецаперацый і Галоўным упраўленнем разведкі ў суботу, 13 чэрвеня, нанеслі ўдар па нафтагазавым тэрмінале «Таманьнефтегаз» у Краснадарскім краі РФ, гаворыцца ў паведамленні СБУ.

Беспілотнікі СБУ паразілі пяць ёмістасцяў з нафтапрадуктамі ў рэзервуарным парку, а таксама два нафтаналіўныя стэндары тэрмінала.

Пад ударам таксама апынуліся стаянка грузавога транспарту, склады «Таманьнефтегаза» і пазіцыі расійскай СПА, якая прыкрывала аб’ект.

Згаданы тэрмінал з’яўляецца найбуйнейшым на поўдні РФ комплексам па перавалцы звадкаваных вуглевадародаў. Гэта крыніца фінансавання вайны супраць Украіны, дадалі ў СБУ.

Раніцай 13 чэрвеня паведамлялася аб атацы БПЛА на Цемрукскі раён у расійскім Краснадарскім краі. Мясцовыя ўлады пацвердзілі ўдар і пажар у марскім порце. Маніторы паведамлялі пра ўдар па партовым нафтавым комплексе і пра два буйныя пажары.

«Таманьнефтегаз» — гэта частка буйнога марскога порта Тамань. Аб’ект размешчаны ў населеным пункце Волна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках