Ізраіль стварыў лазер, які збівае 30 дронаў за хвіліну
4- 10.06.2026, 11:38
- 2,938
Ён у чатыры разы таннейшы за канкурэнтаў.
Ізраільская кампанія Esh-Tech стварыла лазер DroneLight, які здольны збіваць больш за 30 дронаў за хвіліну і пры гэтым каштуе значна танней, чым распрацоўкі канкурэнтаў.
Як піша defenseromania.ro, новая распрацоўка будзе прадстаўлена на выставе Eurosatory ў Парыжы (15–19 чэрвеня).
DroneLight канцэнтруе вялікую колькасць энергіі ў 10-мілісекундным імпульсе, што дазваляе яму прабіваць мэту. Сістэму можна параўнаць са зброяй, што выпускае пяць куль звышмалага калібру за адну секунду. Вынікі былі атрыманыя на больш як 20 дронах, і, улічваючы частату імпульсаў 5 Гц, сістэме DroneLight патрэбна ад адной да дзвюх секунд, каб збіць БПЛА.
Далёкасць дзеяння лазернай сістэмы DroneLight складае 1 кіламетр.
Пры гэтым энергаспажыванне DroneLight даволі нізкае. Паводле Esh-Tech, у параўнанні з больш за 20 кВт, неабходнымі для звычайнага лазернага перадатчыка бесперапыннага выпраменьвання, энергаспажыванне DroneLight складае каля 4 кВт.
Пры гэтым зброі не трэба пастаянна трымаць прамень на мэце, як у выпадку з лазерамі бесперапыннага выпраменьвання. Гэта дазваляе нейтралізаваць больш мэтаў за вельмі кароткі прамежак часу.