1 чэрвеня 2026, панядзелак, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскія вайскоўцы пачалі перафарбоўваць ваенную тэхніку «пад зебру»

7
Расійскія вайскоўцы пачалі перафарбоўваць ваенную тэхніку «пад зебру»

Акупанты хочуць збіць з панталыку ўкраінскія дроны са штучным інтэлектам.

На фронце ва Украіне з’явілася расійская ваенная тэхніка, пафарбаваная ў шэра-белыя палосы — «пад зебру». Як паведамляе z-канал «Ваенны асведаміцель», такі камуфляж выкарыстоўваецца, каб перашкодзіць украінскім беспілотнікам са штучным інтэлектам ідэнтыфікаваць аб’екты для атак. «Малаверагодна, што гэтыя спробы разбіць сілуэт паўплываюць на сучасныя алгарытмы ШІ ў дронах-камікадзэ, але гэта дакладна пакажа толькі практыка», — адзначае паблік.

Сумняваецца ў эфектыўнасці новай афарбоўкі і z-блогер Кірыл Фёдараў. З яго пункту гледжання, калі беспілотнік будзе кіравацца ўручную, то маскіраваць тэхніку такім чынам бессэнсоўна. У сваю чаргу z-канал «Два маёры» напісаў, што «падобнае рашэнне можа дапамагчы, толькі калі КамАЗ едзе ў статку зебраў». Паводле яго дадзеных, эксперымент з нейрасеткамі Perplexity, Gemini і Grok паказаў, што гэта маскіроўка не працуе: яны «„ў лоб“ вырашаюць гэтую задачу, не проста без праблем распазнаючы грузавік, але і сам факт ужывання камуфлявання». Нават «больш прымiтыўнае», паводле слоў аўтараў, машыннае бачанне амерыканскага беспілотніка Hornet, які выкарыстоўваецца ўкраінцамі, не стварае праблем з ідэнтыфікацыяй «зебравозаў», «улічваючы тэхнічнае аснашчэнне барражуючага боепрыпасу».

Падобны камуфляж ужываўся Вялікабрытаніяй для абароны баявых караблёў падчас Першай сусветнай вайны. Ён называўся «асляпляльным», але не маскіраваў, а перашкаджаў распазнаць судна, вызначыць яго памер і форму. Гэта рабілася для таго, каб праціўнік не трапіў па жыццёва важных частках корпуса. Аднак такія караблі ўсё роўна падбівалі тарпедамі, болей за тое, яны былі больш прыкметныя, таму іх атакавалі часцей.

Напрыканцы мая z-блогеры паведамілі пра развал лагістыкі расійскай арміі ва Украіне з-за беспілотнікаў. Яны канстатавалі, што танныя дроны, якія залятаюць у глыбіню да 150 км, ператварылі ў «дарогу ў пекла» «сухапутны мост» у Крым — федэральную трасу Р-280 «Наварасія», дзе з 21 мая абмежаваны грузавы рух. «Блізкай да крытычнай» называлася і сітуацыя ў Данецку, дзе ў апошнія месяцы ЗСУ «шчыльна» б’юць па ЦЭЦ, складах і месцах дыслакацыі войскаў.

Ўдары па лагістыцы дабраліся нават да берагоў Азоўскага мора. Паводле падлікаў OSINT-праекта «Вока гары», на трасах М-14 і Н20 толькі за тры тыдні мая былі спаленыя больш як 60 грузавікоў. У Херсоне і Запарожжы «абстаноўка складваецца ўсё больш пагрозліва», паколькі лагістыка ўжо «часткова паралізаваная», прызнаваў «Рыбар»: у выніку ў Крыме «ўзнікла пагроза дэфіцыту некаторых тавараў» і былі ўведзены абмежаванні на продаж паліва.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках