Што рабіць, калі не згодны з ацэнкай аўтамабіля на мытні?
- 1.06.2026, 10:44
- 1,114
Беларусам да ведама.
Нярэдка пры ўвозе аўтамабіля для асабістага карыстання мытня вызначае яго кошт інакш, чым чакаў уладальнік. У Мінскай рэгіянальнай мытні патлумачылі, як дзейнічаць, калі вы не згодны з ацэнкай эксперта.
Парадак вызначэння кошту тавараў для асабістага карыстання (у тым ліку — транспартных сродкаў для асабістага карыстання) устаноўлены артыкулам 267 Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза (МК ЕАЭС).
Паводле МК ЕАЭС, мытны кошт аўтамабіля для асабістага карыстання вызначаецца ў першую чаргу на падставе дакументаў аб яго набыцці (дагавораў куплі-продажу, інвойсаў, чэкаў).
Фізічная асоба мае законнае права заяўіць гэты кошт у пасажырскай мытнай дэкларацыі.
Аднак калі заяўленая цана на аўтамабіль падасца падазрона нізкай, мытня мае права запатрабаваць дадатковыя дакументы і звесткі, зыходзячы з ужо прадстаўленых звестак, умоў здзелкі і характарыстык тавару, такіх як яго стан і прызначэнне.
Калі гаворка ідзе пра ўвоз ужываных транспартных сродкаў, якія маюць прыкметы зносу, мытні можа спатрэбіцца заключэнне незалежнага ацэншчыка.
Гэта заключэнне павінна быць выканана акрэдытаванымі арганізацыямі (Указ Прэзідэнта №615 «Аб ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь»). Менавіта гэта заключэнне часта становіцца галоўным аргументам у дыялогу з мытняй.
Калі вы не згодныя з вынікам незалежнай ацэнкі вашай маёмасці, вы можаце правесці паўторную ацэнку (за ўласныя сродкі) або аспрэчыць яе.
Варта адзначыць, што мытныя органы не ўпаўнаважаны вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць паміж заказчыкам і выканаўцам ацэнкі. Такім рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе паўнамоцтвы ў галіне ацэнкі кошту аб’ектаў грамадзянскіх правоў у адпаведнасці з заканадаўствам, з’яўляецца Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
У выпадку нязгоды з вынікамі незалежнай ацэнкі можна ініцыяваць правядзенне экспертызы даставернасці ацэнкі. Гэта працэдура праверкі абгрунтаванасці выніку ацэнкі: ці правільна эксперт зрабіў разлікі і ці адпавядала працэдура ацэнкі заканадаўству.
Калі эксперты прызнаюць першапачатковы вынік неабгрунтаваным, вам не давядзецца плаціць за выпраўленне дакументаў — усе выдаткі панясе сам ацэншчык, а страты, прычыненыя ў выніку такой ацэначнай дзейнасці, падлягаюць адшкодаванню ў адпаведнасці з заканадаўствам і ўмовамі дагавора з ацэначнай арганізацыяй.
Больш падрабязна азнаёміцца з палажэннямі ўказаных нарматыўных прававых актаў можна на адзіным інтэрнэт-партале мытных органаў, афіцыйным інтэрнэт-сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі і Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.