Мінчукі скардзяцца на «разумныя» кнопкі ў транспарце
15- 7.05.2026, 11:40
- 1,588
Многія жыхары сталіцы лічаць іх лішнімі.
Жыхары Мінска паскардзіліся на працу «разумных» кнопак для адкрыцця дзвярэй у грамадскім транспарце, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Заўважым, што сістэма адраснага адкрыцця дзвярэй знутры пачала ўкараняцца ў гарадскім транспарце з 1 мая.
Паводле даных журналістаў, для часткі пасажыраў новая тэхналогія аказалася нязвыклай і выклікае пытанні. Некаторыя мінчукі лічаць такія кнопкі лішнім новаўвядзеннем і адзначаюць, што для іх важней стабільная праца транспарту і выкананне раскладу.
Іншыя пасажыры мяркуюць, што сістэма можа быць нязручнай для кіроўцаў і ўскладніць працэс кіравання пасадкай і высадкай.
Тыя, хто ўжо паспеў апрабаваць «цёплыя» кнопкі ў тэставым рэжыме, адзначаюць, што механізм працуе не заўсёды зручна — кнопкі часам націскаюцца з намаганнем. Таксама гучаць асцярогі, што сістэму могуць выкарыстоўваць не па прызначэнні, напрыклад падлеткі.
У той жа час частка гараджан успрымае новаўвядзенне пазітыўна і лічыць яго крокам да больш сучаснага гарадскога транспарту.