7 траўня 2026, Чацвер, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мемарыял вядомым беларусам у Якуцку заменяць на помнік «герою СВА»

13
Мемарыял вядомым беларусам у Якуцку заменяць на помнік «герою СВА»

Замест вучоных і даследчыкаў — забойца і акупант.

На скрыжаванні вуліц Паяркова і Курашова ў Якуцку ўстанавяць помнік удзельніку вайны ва Украіне Дзмітрыю Ягораву, які загінуў у 2023 годзе. Пра гэта паведаміў галоўны архітэктар горада Сямён Сяргееў. Раней на гэтым месцы быў мемарыял сасланым удзельнікам паўстанняў і антыімперскіх рухаў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, піша «Медуза».

«Зараз рыхтуем пляцоўку, самае падмур'е для помніка. Кантракт на гэтыя работы быў заключаны яшчэ ў мінулым годзе. Бетонныя работы і абліцоўка завяршаюцца. Помнік ужо выраблены ў Краснаярску на пазабюджэтныя сродкі, цяпер вырашаецца пытанне яго выкупу і дастаўкі. Як толькі яго даставяць, мы адразу ж яго ўстанавім», — паведаміў Сяргееў.

Паводле звестак агенцтва, Дзмітрый Ягораў пайшоў на вайну ў 2022 годзе добраахвотнікам. Ён служыў у стралковым батальёне 155-й гвардзейскай асобнай брыгады марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту Усходняй вайсковай акругі. Паводле афіцыйнай версіі, у верасні 2023 года Ягораў «сарваў наступ ЗСУ» каля населенага пункта Новамаёрскае ў Данецкай вобласці. Ён атрымаў раненне і пазней памёр.

На месцы, дзе плануюць усталяваць помнік Ягораву, з 2001 года знаходзіўся мемарыял сасланым беларусам і палякам. Ён уяўляў сабой пяць камянёў, што стаялі паўкругам, на якіх былі размешчаныя таблічкі з імёнамі палякаў — вучоных і даследчыкаў, сасланых у Якуцію і якія пазней унеслі значны ўклад у вывучэнне мовы і культуры якуцкага народу. На камянях былі імёны Аляксандра Чаканоўскага, Вацлава Серашэўскага, Эдуарда Пекарскага і Яна Чэрскага. Адзін з камянёў асобна прысвячаўся ахвярам саслання і рэпрэсій.

Ян Чэрскі — ураджэнец Дрысенскага павета (цяпер Верхнядзвінскі раён), удзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага, якога пасля паразы саслалі ў Сібір. Менавіта там, стаўшы выбітным геолагам і географам, ён адкрываў горныя хрыбты і даліны, якія цяпер носяць яго імя.

Эдвард Пекарскі — ураджэнец Ігуменскага павета (сёння Смалявіцкі раён). За ўдзел у народніцкім руху яго таксама саслалі ў Якуцію. Там ён стварыў фундаментальны «Слоўнік якуцкай мовы», які налічвае каля 38 тысяч слоў і фактычна даў пачатак якуцкай пісьмовай традыцыі і літаратуры.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках