Зяленскі пра перамір’е на 9 мая: Гэта, мякка кажучы, несумленна
13- 4.05.2026, 19:59
- 5,140
Прэзідэнт Украіны назваў прапанову цішыні на адзін дзень «цынічнай».
Расія дагэтуль афіцыйна не праінфармавала Украіну пра дамоўленасці аб часовым спыненні агню.
Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў падчас зносін з журналістамі ў Ерэване.
Паводле яго слоў, прапановы кароткатэрміновага спынення агню на фоне штодзённых абстрэлаў і гібелі ўкраінцаў выглядаюць цынічна.
«Гэта вайна Расіі супраць Украіны. Перамір’е на адзін дзень, а перад гэтым забіваць нашых людзей — гэта, мякка кажучы, несумленна. Сёння Мерэфа, учора Дніпро — загінулыя, параненыя, дарослыя, дзеці. Пасля гэтага казаць: давайце спынімся на адзін дзень, каб правесці парад, — гэта несур’ёзна», — падкрэсліў прэзідэнт.
Зяленскі дадаў, што ў Украіны няма святаў і пасля 9 мая «яны зноў будуць забіваць».