4 траўня 2026, панядзелак, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі скарачаецца арэал яліны

7
У Беларусі скарачаецца арэал яліны

«Адыходзяць» на поўнач.

У Беларусі змяншаецца арэал распаўсюджвання яліны. Аднак святкаванню Новага года гэта пагражаць не павінна, — расказаў у эфіры дзяржаўнага тэлеканала СТВ начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Угрын.

Па словах Угрына, з 1990-х гадоў адзначаецца ўсыханне ялінавых насаджэнняў у краіне. На іх месцы часта высаджваюць дубы і ліствяніцы.

Пры гэтым арэал распаўсюджвання яліны змяняецца — «адыходзіць ужо ў Віцебскую вобласць». То бок такія дрэвы застаюцца галоўным чынам на поўначы краіны.

Спецыяліст лічыць, што без навагодніх ёлак беларусы не застануцца — іх вырошчвае спецыяльнае прадпрыемства.

Прычынамі «адыходу» яліны называюць павышэнне сярэднегадавой тэмпературы паветра і зніжэнне ўзроўню грунтавых вод. На месца гэтых дрэў могуць пачаць высаджваць не толькі дубы і ліствяніцы, але яшчэ і піхты і букі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках