На волю выйшаў палітвязень Мікіта Емяльянаў
2- 4.05.2026, 16:41
- 1,152
Ён цалкам адбыў свой тэрмін.
На волю выйшаў палітвязень-анархіст Мікіта Емяльянаў, ён цалкам адбыў свой тэрмін зняволення, піша ініцыятыва «Dissidentby».
У верасні 2025 года праваабаронцы паведамлялі, што Емяльянаў рызыкуе страціць зрок у зняволенні.
Мікіта Емяльянаў быў затрыманы восенню 2019 года. У 2020 годзе яго асудзілі на 7 гадоў калоніі па артыкулах аб «наўмысным пашкоджанні маёмасці» (артыкул 218 КК), «апаганьванні будынкаў» (артыкул 341 КК), «незаконных дзеяннях у дачыненні да зброі і выбуховых рэчываў» (артыкул 295 КК).
Пазней апеляцыйны суд скараціў тэрмін да 4 гадоў. У зняволенні яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым, акрамя таго, суд дадаў яму два гады калоніі паводле артыкула аб «злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі» (артыкул 411 КК).