29 траўня 2026, Пятніца, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі затрымалі фуру з таварамі з Кітая

У Беларусі затрымалі фуру з таварамі з Кітая

У чым прычына?

Казахстанскі перавозчык паспрабаваў зэканоміць амаль 600 тысяч рублёў на мытных плацяжах, імкнучыся ўвезці ў Беларусь буйную партыю тавараў з Кітая.

Падчас дагляду фуры беларускія мытнікі выявілі 90 тысяч тавараў, якія не былі пазначаныя ў суправаджальных дакументах. Сярод іх — наборы касметыкі, каробкі для захоўвання, ліхтары, гадзіннікі, свяцільні, сумкі, эндаскопы і іншая прадукцыя.

«Кошт незаяўленых тавараў склаў больш за 1,8 млн рублёў. А гэта амаль 583 тысячы рублёў эканоміі на мытных плацяжах», — паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

У дачыненні да перавозчыка склалі пратакол. Парушальніку пагражае штраф у памеры да 30% ад кошту незаконна ўвезеных тавараў. Яму таксама давядзецца пералічыць у казну недаплачаныя плацяжы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках