Навукоўцы выявілі «код неўміручасці» ў найстаражытнейшага стварэння на планеце
1- 3.05.2026, 14:12
- 3,404
Яно было дарослым, калі будавалі піраміды, і дагэтуль не пачало старэць.
Навукоўцы здолелі расшыфраваць ДНК «сасны доўгажывіцы» – арганізма, які жыве ўжо больш за 5 000 гадоў у пустэльным рэгіёне ЗША і, здаецца, наогул не ўмее старэць, паведамляе Daily Mail.
Гэта дрэва – сапраўдны рэкардсмен, бо яно памятае часы, калі егіпецкія піраміды яшчэ нават не пачалі будаваць. Навукоўцы выявілі ў яго ўнутры гіганцкі генетычны код. Ён складаецца з 24 мільярдаў частак – гэта ў восем разоў больш, чым у чалавека. Большая частка гэтай ДНК проста паўтараецца, але яна зусім не перашкаджае дрэву жыць тысячагоддзямі.
Клеткі сасны маюць вельмі доўгія «хвасцікі» (тэломеры) – гэта «засцерагальнікі» на канцавінах храмасом. У людзей яны з узростам карацеюць, што вядзе да старасці, а ў гэтага дрэва яны анамальна доўгія, што запавольвае старэнне клетак амаль да нуля.
Акрамя таго, у расліны ёсць спецыяльныя гены-рэцэптары, якія імгненна распазнаюць любыя хваробы.
Як адзначаецца ў даследаванні Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Дэвісе, гэтыя сасны не паміраюць ад старасці. Іх клеткі не становяцца драхлымі, як у людзей або жывёл. Дрэва можа загінуць толькі ад удару маланкі, моцнага пажару або ад нападу насякомых. Сама прырода заклала ў яго магчымасць жыць вечна.
Цяпер навукоўцы хочуць зразумець, ці можна выкарыстаць гэты «сакрэт вечнай маладосці», каб дапамагчы людзям змагацца са старэннем і хваробамі.