Узброеныя Сілы Украіны нанеслі ўдар ракетамі Storm Shadow па пункце кіравання РФ у Луганскай вобласці
- 25.05.2026, 22:07
- 1,984
Удар быў паспяховым.
Узброеныя Сілы Украіны нанеслі ўдар крылатымі ракетамі Storm Shadow па важным пункце кіравання і сувязі расійскіх войскаў на часова акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці.
Пра гэта ў панядзелак, 25 мая, паведаміў Генеральны штаб.
У Генштабе адзначылі, што ўдар быў паспяховым і стаў чарговым пацвярджэннем здольнасці ўкраінскіх сіл паражаць крытычна важныя аб’екты праціўніка ў глыбокім тыле.
Таксама ў паведамленні адзначылі, што гэтая аперацыя дэманструе стратэгічнае планаванне, каардынацыю дзеянняў і эфектыўнасць працы ўкраінскіх вайскоўцаў.
«Ніводная пазіцыя расійскага агрэсара не з’яўляецца бяспечнай на ўкраінскай зямлі», — падкрэслілі ў Генштабе.