Reuters: Сызранскі НПЗ спыніў працу
2- 25.05.2026, 20:43
- 1,082
Яго атакавалі дроны.
Сызранскі нафтаперапрацоўчы завод на Волзе спыніў працу пасля таго, як 21 мая ўдар украінскіх дронаў пашкодзіў асноўны блок першаснай перапрацоўкі нафты.
Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дзве галінавыя крыніцы.
Паводле іх даных, устаноўка CDU-6, якая забяспечвае больш за 70% магутнасці завода, была спыненая пасля атакі. Рамонт можа заняць больш за месяц. «Раснафта», якой належыць завод, на запыт агенцтва не адказала.
Магутнасць завода складае 8,5 млн тон нафты ў год, або 170 тыс. барэляў у суткі.
У 2024 годзе прадпрыемства перапрацавала 4,3 млн тон сырой нафты, вырабіўшы 1,5 млн тон дызельнага паліва, 800 тыс. тон бензіну і 700 тыс. тон мазуту.