19 траўня 2026, aўторак, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадзяр прыбыў у Польшчу: гэта яго першы замежны візіт у якасці прэм'ера Венгрыі

2
Мадзяр прыбыў у Польшчу: гэта яго першы замежны візіт у якасці прэм'ера Венгрыі
Пэтэр Мадзяр
Фота: Getty Images

Ён сустрэнецца з прадстаўнікамі польскіх уладаў.

Прэм'ер-міністр Венгрыі Пэтэр Мадзяр прыземліўся ў аэрапорце Кракава. Такім чынам ён пачаў свой першы афіцыйны замежны візіт на новай пасадзе. Заўтра, 20 мая, ён сустрэнецца ў Варшаве з прадстаўнікамі польскіх уладаў.

«Мы правядзём афіцыйныя перамовы з прэм'ер-міністрам Польшчы. Я таксама сустрэчуся з прэзідэнтам Польшчы і спікерамі Сейма і Сената», — напісаў кіраўнік урада Венгрыі ў сваіх сацыяльных сетках.

Пэтэр Мадзяр паведаміў, што ў склад венгерскай дэлегацыі ўвайшлі міністры, адказныя, у прыватнасці, за замежныя справы, эканоміку, транспарт, абарону, культуру і сельскую гаспадарку.

Сваю публікацыю ён закончыў прымаўкай (вольны пераклад):

«Паляк, венгр — як два браты,

І ў баі, і за сталом,

Смелыя і спрытныя —

Няхай блаславіць іх Бог».

Пасля завяршэння візіту ў Польшчу Пэтэр Мадзяр накіруецца ў Вену, дзе ў яго запланаваныя перамовы з канцлерам і прэзідэнтам Аўстрыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках