19 траўня 2026, aўторак, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп адмовіўся ісці на саступкі ў перамовах з Іранам

4
Трамп адмовіўся ісці на саступкі ў перамовах з Іранам

Прэзідэнт ЗША заявіў, што не хоча быць дуранём.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не гатовы да ніякіх саступак у перамовах з Іранам. Так ён пракаментаваў апошнюю прапанову іранскага боку па ўрэгуляванні канфлікту.

«Магу сказаць, што яны (улады Ірана. — Заўв.) хочуць заключыць здзелку больш, чым калі-небудзь, таму што ведаюць, што хутка адбудзецца», — сказаў Трамп газеце New York Post. «Гэта перамовы. Я не хачу быць дуранём», — дадаў амерыканскі прэзідэнт.

З 8 красавіка паміж ЗША і Іранам дзейнічае рэжым спынення агню. 18 мая Іран адказаў ЗША на прапановы па ўрэгуляванні. Дональд Трамп паабяцаў аднавіць удары па Іране, калі ўлады краіны не пагодзяцца на выгодныя для ЗША ўмовы здзелкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках