Павел Севярынец і Зміцер Дашкевіч атрымалі ордэны Пагоні БНР
3- 18.05.2026, 18:26
- 2,618
Фотафакт.
Пра тое, што два былыя палітвязні сталі поўнапраўнымі кавалерамі заснаванага Радай БНР ордэна Пагоні, паведаміў адзін з узнагароджаных Павел Севярынец.
Загад старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы аб узнагароджанні Паўла Севярынца і Змітра Дашкевіча быў падпісаны яшчэ 25 сакавіка 2024 года, калі абодва палітвязні яшчэ знаходзіліся ў турме.
На гэты момант кавалераў ордэна Пагоні шасцёра — акрамя Севярынца і Дашкевіча, гэта Зянон Пазняк і Алесь Бяляцкі, а таксама двое чалавек, чые прозвішчы не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі. Акрамя таго, ёсць і дама ордэна — сама Івонка Сурвіла.
