19 траўня 2026, aўторак, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомельскай вобласці анансавалі маштабныя «вучэнні»

4
У Гомельскай вобласці анансавалі маштабныя «вучэнні»

«Умоўныя ракетныя ўдары з вялікай колькасцю пацярпелых».

У Хойніках анансавалі маштабныя вучэнні, дзе адпрацуюць дзеянні пры «умоўных ракетных ударах з вялікай колькасцю пацярпелых», паведаміла 15 мая мясцовае праўладнае выданне. У абласным упраўленні МНС праінфармавалі пра хуткую праверку сістэмы апавяшчэння.

Вучэнні павінны прайсці з удзелам раённых службаў і грамадзянскай абароны. Для інструктажу ў райвыканкаме з гэтай нагоды нават правялі «важны семінар-нараду». Кіраўнік раёна Дзмітрый Шпігановіч і начальнік РАЧС Віктар Сацура казалі, што мэта вучэнняў — «забяспечыць арганізаванае і аператыўнае рэагаванне ўсіх службаў на магчымыя надзвычайныя сітуацыі любога характару».

«У сцэнарыі, акрамя стандартных адпрацовак дзеянняў пры падтопленні населеных пунктаў, аварыях на камунальных сетках (адключэнне вады, цяпла) і «умоўных» ракетных ударах з вялікай колькасцю пацярпелых, асаблівая ўвага была нададзена пытанням удасканалення сістэмы апавяшчэння і комплексу мер па абароне насельніцтва», — паведаміла раёнка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках