Кіраўніца МЗС Латвіі тонка патроліла расіян
3- 18.05.2026, 16:57
- 5,872
Украіна перахапіла ініцыятыву.
В.а. міністра замежных спраў Латвіі Байба Браже заявіла, што тэмпы прасоўвання расійскіх войскаў ва Украіне настолькі нізкія, што нават параўнанне са «слімаком» з’яўляецца перабольшаннем. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на МЗС Латвіі.
Сваю заяву яна зрабіла на канферэнцыі па бяспецы Lennart Meri Conference ў Эстоніі, дзе абмяркоўваліся ход расійска-ўкраінскай вайны, санкцыйны ціск на Расію і падтрымка Украіны.
Паводле слоў кіраўніцы МЗС Латвіі, сцверджанне пра «слімаковае» прасоўванне некарэктнае, бо нават слімак за гэты час мог бы пераадолець значна большую адлегласць, чым расійскія войскі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання.
Яна таксама адзначыла, што, паводле яе ацэнкі, Украіна перахапіла ініцыятыву на фронце, і заклікала скарыстацца гэтым момантам для ўзмацнення ваеннай і палітычнай падтрымкі Кіева.