19 траўня 2026, aўторак, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія нанесла ўдар па кітайскім гандлёвым судне

4
Расія нанесла ўдар па кітайскім гандлёвым судне

Прыляцеў «Шахед».

У ноч на 18 мая расійскія войскі атакавалі ўдарным беспілотнікам кітайскае гандлёвае судна ў акваторыі Чорнага мора. Пра гэта паведаміў спікер Ваенна-марскіх сіл ЗСУ Дмитрий Плетенчук.

Паводле яго слоў, у выніку інцыдэнту абышлося без ахвяр, аднак сам факт атакі выклікаў пытанні, улічваючы прыналежнасць судна да Кітая.

«Цікава, што рухала расіянамі, калі яны сёння ўначы вырашылі «Шахедам» апрыходаваць кітайскае гандлёвае судна ў нашым моры. Абышлося без ахвяр, але гэта нешта новае. „Адбылася жудасная памылка“, таварышы?» — напісаў Плетенчук.

Расійскія сілы рэгулярна наносяць удары па грамадзянскіх судах у Чорным моры, у тым ліку па караблях пад замежнымі сцягамі. Украіна і яе заходнія партнёры расцэньваюць такія дзеянні як частку ціску Масквы на марскі экспарт і міжнароднае судаходства.

Аднак цяперашні выпадак вылучаецца на фоне папярэдніх атак, бо гаворка ідзе пра судна, звязанае з Кітаем — адным з ключавых эканамічных і палітычных партнёраў Расіі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках