19 траўня 2026, aўторак, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мадзяр» яшчэ раз папярэдзіў Лукашэнку

21
«Мадзяр» яшчэ раз папярэдзіў Лукашэнку
Роберт «Мадзяр» Броўдзі

Пасля ўдару па Маскве.

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ Роберт «Мадзяр» Броўдзі пасля начнай атакі на Маскву апублікаваў фота дрона з надпісам Moscow never sleeps. У публікацыі ён таксама адрасаваў завуаляванае папярэджанне Лукашэнку.

Адпаведны пост з'явіўся 17 мая ў афіцыйным Telegram-канале «МАДЗЯР».

Вайсковец заявіў, што эпоха спакою для жыхароў расійскай сталіцы завершылася. Паводле яго слоў, баланс сіл у гэтай вайне канчаткова выраўнаваўся, а звыклая бязмятэжнасць жыцця ў элітных раёнах Масквы, уключаючы Патрыяршыя сажалкі і прылеглыя кварталы, больш не гарантуецца.

Броўдзі апублікаваў здымак беспілотніка, які ўдзельнічаў у атацы на Маскву, з сімвалічным надпісам Moscow never sleeps, падкрэсліўшы тым самым новы этап супрацьстаяння.

Таксама «Мадзяр» звярнуўся да Лукашэнкі: «Юстас — Алексу Рыгоравічу: важна, як увайсці ў патрэбную размову, але яшчэ важнейшае — мастацтва выхаду з яе.

Лукашэску, прыглядайся да перспектыў».

Варта адзначыць, раней «Мадзяр» таксама звяртаўся да Лукашэнкі.

«Мінскі гауляйтэр Лукашэску! Мы фіксуем палёт кожнага «Шахеда», які, скарыстаўшыся калідорамі Беларусі, накіроўваецца ва Украіну, кожную тваю фрыкцыю і хістанне з вайсковым адценнем. Ты можаш колькі заўгодна круціць вусы перад камерай і хлусіць свайму народу пра «нейтралітэт», але твае канечнасці ўжо па самыя плечы ў крывавай юшцы забойстваў мірных украінцаў. Трэк наступны: калідор для забойцаў = саўдзел = расплата», — сказаў ён.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках