Сенатар Грэм пагразіў Кітаю санкцыямі ў выпадку спробы захопу Тайваня
9- 18.05.2026, 2:00
- 1,922
Забеспячэнне бяспекі Тайваня ў інтарэсах ЗША.
ЗША ўвядуць санкцыі і пошліны ў дачыненні да Кітая, калі той паспрабуе захапіць Тайвань, — заявіў амерыканскі сенатар Ліндсі Грэм у інтэрв’ю ABC News.
Палітык адзначыў, што не імкнецца распаліць вайну, але падкрэсліў, што забеспячэнне бяспекі Тайваня ў інтарэсах ЗША.
«Я хачу, каб Кітай ведаў: калі вы ўварвяцеся на Тайвань, паспрабуеце захапіць Тайвань сілай, вось што адбудзецца з вашай эканомікай. Поўная моц санкцый і пошлін з боку Злучаных Штатаў уступіць у сілу з першага дня. Менавіта гэта я і хачу зрабіць, каб прадухіліць уварванне», — сказаў ён.