24 траўня 2026, Нядзеля, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвешчаныя ўсе фіналісты «Еўрабачання-2026»

17
Абвешчаныя ўсе фіналісты «Еўрабачання-2026»

Фінал адбудзецца ўвечары ў суботу.

У сталіцы Аўстрыі адбыўся другі паўфінал музычнага конкурсу «Еўрабачанне». Па выніках гэтага дня ў фінал праходзяць яшчэ 10 удзельнікаў. Фінал адбудзецца ўвечары ў суботу, піша Бі-бі-сі.

Хто прайшоў у фінал

Другі паўфінал быў не такім напружаным, як першы: палітычны складнік у ім быў зведзены да мінімуму. У першым паўфінале частка гледачоў асвіствала ізраільскага спевака Ноама Беттана, іншыя скандавалі лозунгі ў яго падтрымку. У другім такога напружання ўжо не было, і ўсе фаварыты спакойна прайшлі ў фінальны раўнд, адзначае музычны аглядальнік Бі-бі-сі Марк Сэвідж.

У фінал прайшлі 10 выканаўцаў:

Албанія (спявак Аліс, песня Nân);

Аўстралія (Дэльта Гудрэм, Eclipse);

Балгарыя (Дара, Bangaranga);

Кіпр (Антыгоні, Jalla);

Украіна (LELÉKA, Ridnym);

Чэхія (Даніэль Жыжка, Crossroads);

Данія (Сёран Торпэгор Лунн, Før Vi Går Hjem);

Мальта (Айдан, Bella);

Румынія (Аляксандра Кэпітэнеску, Choke Me);

Нарвегія (Юнас Лоў, Ya Ya Ya).

У фінале да іх далучацца 10 пераможцаў першага паўфіналу (Ізраіль, Бельгія, Харватыя, Фінляндыя, Грэцыя, Літва, Малдова, Польшча, Сербія і Швецыя), а таксама Аўстрыя (як краіна-гаспадыня мерапрыемства), Вялікабрытанія, Францыя, Германія і Італія (як прадстаўнікі так званай вялікай чацвёркі музычных вяшчальнікаў).

Галоўным фаварытам лічыцца фінскі дуэт Лінды Лампеніус і Пэтэ Паркконена, у тройцы лідараў таксама выканаўца з Грэцыі Акілас (Акілас Міцілінэас) і аўстралійка Дэльта Гудрэм.

Дэльта Гудрэм, на думку крытыкаў, можа прэтэндаваць і на перамогу. «Яе песня, класічная балада ў стылі Селін Дыён, гарантавана спадабаецца як гледачам, так і журы прафесійных аўтараў песень, на долю якіх прыпадае палова агульнай ацэнкі», — лічыць музычны аглядальнік Бі-бі-сі.

У чарговы раз у фінал выйшла Украіна: з 2003 года прадстаўнікі краіны перамагалі ў конкурсе тройчы. На гэты раз з песняй «Рiдним» («Родным») выступае Вікторыя Лелека. Ураджэнка Дняпрапятроўскай вобласці атрымала музычны досвед у Германіі і пачынала як джазавая спявачка. З 2024 года яна запусціла свой праект DONBA₴GRL і выступала на многіх фестывалях, у тым ліку на Гластанбэры ў Вялікабрытаніі.

Яе песню «Рiдним» аглядальнік Бі-бі-сі называе «пранікнёным пасланнем пра сілу і стойкасць».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках