1 траўня 2026, Пятніца, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ ў Купянску ліквідавалі расіян з дапамогай дронаў і робатаў

ЗСУ ў Купянску ліквідавалі расіян з дапамогай дронаў і робатаў
Фота: DevDroid

Апорны пункт акупантаў цалкам знішчаны.

У Купянску полк «Лава» 2-га корпуса НГУ «Хартыя» з дапамогай робатаў паспяхова выканаў аперацыю па знішчэнні аддзялення расійскіх акупантаў, якія замацаваліся ў доме, «РБК-Украіна».

На працягу аперацыі ўкраінскія вайскоўцы прымянялі розныя тыпы дронаў — ударныя беспілотнікі, абсталяваныя гранатамётамі, камікадзэ з выбухоўкай і таму падобнае.

«Па выніках аперацыі апорны пункт расіян разбураны, асабісты склад ліквідаваны, склад боепрыпасаў знішчаны, — расказалі ў «Лаве».

Падчас аперацыі на полі бою не быў задзейнічаны ніводзін баец. У той жа час у «Хартіі» адзначылі, што за гэтай аперацыяй стаяць дзясяткі вайскоўцаў корпуса — планіроўшчыкі, разведчыкі, аператары, інжынеры, механікі, сувязісты.

««Хартыя» і «Лава» працягваюць дэманстраваць новую якасць украінскага войска — тэхналагічнага, разумнага, заснаванага на эфектыўнасці, планаванні і падрыхтоўцы», — адзначаецца ў відэа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках