24 траўня 2026, Нядзеля, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі летняе надвор'е прыйдзе ў Беларусь

4
Стала вядома, калі летняе надвор'е прыйдзе ў Беларусь
Фота: Charter97.org

У краіне рэзка пацяплее да +25.

Пасля красавіцкага халоднага і ветранага надвор'я з замаразкамі ў першыя майскія выходныя чакаецца рэзкае пацяпленне, а ў асобных раёнах Беларусі слупок тэрмометра падымецца да 25-27 градусаў, паведамляе pogoda.by.

У суботу, 2 мая, у Беларусь паступіць цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу прагназуюць ад +1 да +7, але ў паўднёва-ўсходняй палове краіны яшчэ будуць замаразкі ад 0 да -2. Удзень прагназуюць ад +15 на ўсходзе да +25 на захадзе.

У нядзелю і панядзелак, 3-4 мая, будзе яшчэ цяплей. Пры гэтым без дажджу. Уначы на 3 мая паветра прагрэецца ад +3 да +9, а ўдзень беларусаў чакае летняе надвор'е: ад +19 да +26. 4 мая тэмпература паветра ўначы будзе ад +5 да +12, а ўдзень прагназуюць сапраўднае лета: ад +22 да +27.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках