11 красавiка 2026, Субота, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: ЗША праігнаравалі доказы супрацоўніцтва Расіі і Ірана

6
Зяленскі: ЗША праігнаравалі доказы супрацоўніцтва Расіі і Ірана
Уладзімір Зяленскі

Паводле яго слоў, Вашынгтон давярае Пуціну.

ЗША ігнаруюць доказы цеснага супрацоўніцтва Расіі і Ірана ў нападах на амерыканскія базы на Блізкім Усходзе праз давер да дыктатара Расіі Уладзіміра Пуціна. Пра гэта заявіў кіраўнік Украінскай дзяржавы Уладзімір Зяленскі у інтэрв’ю Rai, апублікаваным 9 красавіка.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што неаднаразова спрабаваў прыцягнуць увагу Белага дома да цеснага супрацоўніцтва паміж Масквой і Тэгеранам.

Зяленскі расказаў, што расійскія ваенныя спадарожнікі фатаграфавалі крытычную энергетычную інфраструктуру ў краінах Персідскага заліва і Ізраіля, а таксама ваенныя базы ЗША па ўсім рэгіёне. Крэмль, як адзначыў ён, перадаў выявы, а таксама падрабязнасці іранскаму рэжыму.

«Я гаварыў пра гэта публічна. Ці была нейкая рэакцыя з боку ЗША адносна Расіі кшталту „яны павінны спыніць усё гэта?“ Праблема ў тым, што яны давяраюць Пуціну. І гэта кепска», — заявіў Зяленскі.

Ён дадаў, што каманда прэзідэнта ЗША Дональда Трампа не змагла «насамрэч зразумець падрабязнасці таго, чаго хоча Расія».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках