9 красавiка 2026, Чацвер, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За 25 хвілін Лукашэнка тройчы схлусіў

7
За 25 хвілін Лукашэнка тройчы схлусіў

Дыктаратор — паталагічны хлус.

Аналітык Сяргей Чалы звяртае ўвагу на новыя аспекты паводзінаў Аляксандра Лукашэнкі на прыкладзе ягонага выступу перад сталічнымі медыкамі падчас цырымоніі адкрыцця 42-й паліклінікі ў Мінску.

«Чым было цікавым гэтае мерапрыемства, дзе ён каля 25 хвілін гаварыў. Менавіта тым, што гэта быў паток свядомасці», — тлумачыць Сяргей Чалы ў сваёй аўтарскай праграме на тэлеканале «Белсат».

Паводле яго, Аляксандр Лукашэнка ў сваёй прамове выказаўся пра ўсе праблемы, якія яго турбуюць: ад кадравага голаду ў «вертыкалі» да дэфіцыту медыцынскіх работнікаў. У прыватнасці, медыкам ён параіў «не плакацца», а «цярпець»:

«Не трэба плакацца, што вы працуеце больш за 8 гадзін на суткі. Медыкі — гэта як прэзідэнт: колькі трэба, столькі і працуем. А куды дзявацца? Таму цярпіце там, дзе даводзіцца працаваць 10 гадзін. Вывучайце новыя тэхналогіі, ушчыльняйцеся».

І вось на гэтую фразу Чалы звяртае асаблівую ўвагу.

«Тут усё цудоўна. І «ушчыльняйцеся, вывучайце новыя тэхналогіі». І тое, што «давайце працаваць больш». Ды яны і так, насамрэч, працуюць больш за 8 гадзін. Але самае прыгожае тут — гэта «як прэзідэнт». Якую ж ступень неадэкватнасці трэба мець, каб казаць пра тое, колькі ён працуе, якраз у той тыдзень, калі тры дні правёў на хакеі. Любы медык, думаю, не быў бы супраць так ушчыльняцца і працаваць», — іранізуе Чалы.

І працягвае сваю думку:

«Увогуле наконт гэтага лукашэнкаўскага хлусства, я, шчыра кажучы, да канца не вельмі разумею, з чым гэта звязана. Бо вельмі часта ў гэтым яго хлусстве для яго наогул няма ніякай выгоды, разумееш? Ну, то бок гэтая хлястакоўшчына проста ад любові да жанру ці чалавек ужо не можа стрымацца?»

Паводле Чалага, у гэтай 25-хвіліннай прамове Лукашэнка паспеў схлусіць тройчы — «ад бяскрыўднай хлусні, потым трохі больш карыснай і потым ужо зусім самай агіднай».

«Ну, прыклад. Ён між іншым распавядае медыкам, што калі вам не падабаецца, я магу зрабіць вам, як на Захадзе. Я, кажа, магу вам рэформы арганізаваць за суткі... Я навучыўся, я ўмею гэта рабіць. Гэта кажа чалавек, які не тое што нейкія рэформы правёў — ніякіх не правёў. Чалавек, які пастаянна распавядае, што гэты страшны, незразумелы рынак нам не патрэбны», — разважае Чалы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках