Крэмль загнаў сябе ў тупік
2- Ігар Луцэнка
- 9.04.2026, 10:06
- 3,976
У Маскве гучаць усё больш вар’яцкія ідэі.
3 красавіка расійскі «праваслаўны» алігарх Малафееў апублікаваў заклік нанесці па Украіне ядзерны ўдар.
Гэты паслядоўнік расійскай царквы ўсё прадумаў. Украінцаў, якіх ён называе «рускімі», хоча спачатку папярэдзіць, а потым разбамбіць атамнымі зарадамі пэўнай магутнасці, далей — вешаць і расстрэльваць публічна. А ў наступныя дзесяцігоддзі — прымусіць дзякаваць за бамбардзіроўкі і страты.
Пры ўсім гэтым людажэрскім пафасе — гэты матэрыял не што іншае, як істэрыка і трывога.
Малафееў, аўтар генацыду ўкраінцаў, прызнаў, што яго справа зайшла ў тупік, і пятай кропкай адчувае, што вакол яго згушчаюцца хмары.
Нагадаю: менавіта Малафееў фінансаваў пачатак расійскага ўварвання на Данбас. Гіркін, акрамя ўсяго, — яго найміт і ідэалагічны пабрацім. Гіркіна Малафееў хваліў за забойствы ўкраінцаў, пра што ёсць перахоп званкоў.
Дык вось, уся гэтая крывавая каша, зварыўшаяся з падачы Малафеева, ужо яму не даспадобы.
Двойчы (!) ён узгадвае ў сваёй публікацыі Шцілермана, заснавальніка ўкраінскай кампаніі FirePoint. Маўляў, Шытлерман сканструяваў або вось-вось сканструюе ракеты, якія стануць люстраным адказам на расійскі ракетны патэнцыял. Уласна, апошняя (перад атамнай бомбай) ваенная перавага РФ над намі вось-вось знікне.
Малафееў трактуе гэта як факт, што сведчыць, што расійская агрэсія завязла і цяпер ягоная радзіма сама — у небяспецы татальных удараў. Таму — ядзерка і толькі ядзерка, лічыць гэты «хрысціянін» і патрыёт.
Трэба прызнаць абгрунтаванасць настрою недалюдка. Сучасная РФ няздольная перамагчы Украіну звычайным ваенным шляхам. Гэта ўжо зразумела нават самаму цёмнаму зэт-блогеру.
У РФ не стае людзей, ужо зноў пачалася мабілізацыя, пакуль што схаваная. Ад якой, спадзяёмся, будзе больш шкоды Маскве, чым карысці. Бо хоць шараговыя расіяне і хочуць бачыць нас у труне, але не настолькі моцна, каб самім у гэтую труну трапіць.
Інтэрнэт адключаюць, і гэта яднае ў незадаволенасці як «глыбінны народ», так і турбапатрыётаў. Грошай, каб тушыць пажар пратэсных настрояў, усё меней; Усць-Луга гарыць кожную ноч і не экспартуе належныя аб’ёмы. Фронт стаіць, хоць расіяне трацяць на штурмы сваіх салдат больш, чым мабілізуюць. Ваенная авантура рухаецца да няўдачы.
А далей маячыць палітычны крызіс. І хто ведае, можа, пераемнікі з вялікай ахвотай падзеляць паміж сабой маёмасць Малафеева, а самога ініцыятыўнага ізувера дашлюць «Новай поштай» у Гаагу або нават у Кіеў.
Ігар Луцэнка, Facebook