8 красавiка 2026, Серада, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адразае Расію ад Афрыкі

2
Украіна адразае Расію ад Афрыкі
Ігар Луцэнка

Гэта новы этап вайны.

Французы кажуць, што ўкраінцы ўжо маюць мінімум дзве (!) вайсковыя базы ў Лівіі. Адна — побач з амерыканскім камандаваннем у Афрыцы і брытанскім разведвальным цэнтрам. Другая — непасрэдна на ўзбярэжжы Міжземнага мора.

RFI паведамляе, што менавіта з ліўійскага ўзбярэжжа ўкраінцы запусцілі сваю «Магуру» па расійскім газавым танкеры 4 сакавіка і нібыта там знішчылі высокапастаўленага расійскага грушніка Андрэя Авер'янава (што не пацверджана), а судна вывелі з ладу (гэта дакладна).

Супрацоўніцтва паміж Украінай і Лівіяй цалкам афіцыйнае. Украінцы навучаюць ліўійцаў кіраваць дронамі. У абмен на прадастаўленне ім магчымасці весці аперацыі супраць РФ.

Калі гэта праўда, то гэта падстава радавацца і ганарыцца.

Адкрыйце карту Google, знайдзіце Трыпалі і правядзіце круг з радыусам 800 км. Менавіта столькі складае заяўлены радыус дзеяння марскога дрона «Магура». Гэты радыус з лішкам дасягае Італіі. Але нельга выключаць, што міжземнаморская версія «Магуры» (калі такая існуе) можа дацягнуцца і да Суэцкага канала.

Гэта азначае, што Міжземнае мора, па меншай меры, часткова можа апынуцца пад нашым агнявым кантролем. Прайсці расіянам або іх саюзнікам з яго заходняй часткі ў Басфорскі праліў і назад міма нашых салдат там будзе праблематычна.

Таксама знак пытання ўзнікае над маршрутам экспарту нафты і скрадзенага збожжа з падкантрольных РФ чарнаморскіх партоў у Індыйскі акіян, дзе маскоўскую сыравіну чакаюць іх найбуйнейшыя «сябры» — Кітай і Індыя.

Вайну на знясіленне, якую вядзе супраць нас РФ, немагчыма выйграць без спынення варожага нафтагазавага экспарту. Яны пры цяперашніх цэнах здольныя зарабляць да паўмільярда долараў у дзень (!). Таму гэтае фінансаванне вайны трэба спыняць усімі магчымымі спосабамі ва ўсіх магчымых месцах.

Наша гіпатэтычная прысутнасць у Лівіі — крок да спынення РФ у Афрыцы, адкуль Масква цягне да сябе сродкі і наймітаў для працягнення вайны супраць нас. Лівію, расколатую грамадзянскай вайной, расіяне спрабуюць ператварыць у сваю базу-плацдарм для выхаду ў Афрыку. Выбіць іх адтуль — значыць адрэзаць іх ад гэтага кантынента.

Адным словам, вельмі хочацца верыць, што францужанам злілі праўдзівую інфу.

Спадзяюся, далей мы працягнем у тым жа духу і будзем гуляць супраць агрэсара ва ўсіх нязручных для яго лакацыях. Цікава, пра якія наступныя геаграфічныя назвы мы пачуем?

Ад сябе дадам, што гарача мару паслужыць у Лівіі, бо абажаю Міжземнае мора, славутасці і ўсе віды карыснага турызму.

Ігар Луцэнка, Facebook

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках