Белавія знізіла цэны на экзатычны напрамак
- 8.04.2026, 13:20
Акцыя дзейнічае ўсяго два дні.
Авіякампанія «Белавія» абвясціла пра распродаж авіяквіткоў у Дэлі. Па тарыфе «Прома» можна зэканоміць да 40%, паведамілі ў Telegram-канале авіяперавозчыка.
За палёт да Дэлі і назад цэны цяпер пачынаюцца ад 1208 рублёў. Зніжка дзейнічае на рэйсы да 27 чэрвеня, а акцыя праходзіць з 8 па 9 красавіка.
Палёт да Дэлі зойме каля сямі гадзін, самалёты адпраўляюцца штотыдзень у пятніцу ўвечары. Набыць акцыйныя квіткі можна на афіцыйным сайце перавозчыка, іх колькасць абмежаваная.