30 красавiка 2026, Чацвер, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін у пяты раз за 8 гадоў заклікаў пабудаваць мост на Сахалін

3
Пуцін у пяты раз за 8 гадоў заклікаў пабудаваць мост на Сахалін

Справа так і не зрушылася з месца.

Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з прадстаўнікамі карэнных малалікіх народаў Расіі зноў заявіў пра неабходнасць будаўніцтва моста на Сахалін. Гэта ўжо пятае падобнае абяцанне Пуціна за апошнія восем гадоў. «Дарагая гісторыя. Справа нават не ў тым, што мост дарагі, а ў тым, што прылеглая інфраструктура да гэтага моста — вось самае дарагое, але ўсё роўна зрабіць трэба», — сказаў ён (цытата паводле «РИА Новости»).

Пуцін дадаў, што цяпер Расія рэалізуе маштабныя планы па развіцці Далёкага Усходу, Сібіры і Арктыкі, а інтарэсы людзей, якія стагоддзямі жывуць на гэтых тэрыторыях, знаходзяцца, паводле яго слоў, «у абсалютным прыярытэце».

Упершыню Пуцін падняў тэму будаўніцтва пераправы летам 2018 года на сустрэчы з тагачасным губернатарам Сахалінскай вобласці Алегам Кажамякам. Кіраўнік дзяржавы тады даручыў кабміну «прапрацаваць пытанне», прызнаўшы, што спачатку неабходна «паглядзець эканоміку».

У кастрычніку 2020 года на сустрэчы з лідэрамі парламенцкіх фракцый Пуцін назваў тэму важнай, падкрэсліўшы, што «гэтае пытанне не знята з парадку дня». У красавіку 2024 года на сустрэчы з губернатарам Сахалінскай вобласці Валерыем Лімарэнкам Пуцін у трэці раз падкрэсліў: «Трэба злучыць маставым пераходам Сахалін з мацерыком. І развіццё пойдзе там іншымі тэмпамі».

Тады ж кіраўнік рэгіёна ацаніў кошт пераправы ў 300 млрд рублёў, і яшчэ столькі ж, на яго думку, трэба было выдаткаваць на ўзвядзенне падыходаў да яе. У чэрвені 2024 года Лімарэнка ацаніў будаўніцтва моста ўжо ў 800–900 млрд рублёў.

Летам 2024 года — у чацвёрты раз — Пуцін на сустрэчы з жыхарамі Далёкага Усходу паведаміў, што праект не забыты. «Мы не забылі пра мост на Сахалін. Гэта асобная работа, вялікая, капіталаёмістая, але тым не менш усё гэта не забыта і не выкінута», — казаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках