30 красавiка 2026, Чацвер, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З РФ праз Беларусь таемна збег высокапастаўлены чыноўнік

10
З РФ праз Беларусь таемна збег высокапастаўлены чыноўнік
Дзяніс Буцаеў

Гэта першы такі выпадак.

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў і экалогіі Дзяніс Буцаеў, якога прэм’ер Міхаіл Мішусцін адправіў у адстаўку ўсяго тыдзень таму, збег з Расіі.

Гэта першы такі выпадак. Дзяніс Буцаеў выехаў праз Мінск адразу пасля распараджэння аб адстаўцы, 22 красавіка. Гэта адбалося на фоне раптоўных і загадкавых смерцяў расійскіх палітыкаў, бізнесменаў і проста багатых людзей, піша расійская газета «Ведамасці».

Да прызначэння на пасаду намесніка міністра Буцаеў быў генеральным дырэктарам Расійскага экалагічнага аператара (РЭО) — галоўнай арганізацыйнай структуры смеццевай рэформы ў межах нацпраекта «Экалогія».

Напярэдадні ўцёкаў Буцаева ў сацсетках пачалі распаўсюджвацца паведамленні пра тое, што супраць адміністрацыйнага дырэктара РЭО Юрыя Валдаева узбудзілі крымінальную справу аб махлярстве (арт. 159 КК РФ). Таксама справы ўзбуджаныя супраць яшчэ двух топ-менеджараў кампаніі. Крыніца выдання кажа, што ў справе згадваецца і сам Буцаеў. Раней яго выклікалі на допыт у Следчы камітэт РФ. Справа супраць Буцаева звязаная з крадзяжом бюджэтных сродкаў пры рэалізацыі смеццевай рэформы. Менавіта ён, будучы кіраўніком РЭО, размеркоўваў субсідыі паміж аператарамі.

Дзяніс Буцаеў — юрыст, былы член экспертнай рады пры кіраўніку Савета Федэрацыі, топ-менеджар структуры «Роснано» і былы кіраўнік урада Маскоўскай вобласці.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках