30 красавiка 2026, Чацвер, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пракаментаваў ідэю Пуціна пра «перамір’е» на 9 мая

5
Зяленскі пракаментаваў ідэю Пуціна пра «перамір’е» на 9 мая
Уладзімір Зяленскі

Кіраўнік Крамля хоча правесці парад?

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі даручыў прадстаўнікам Украіны ў ЗША звязацца з камандай прэзідэнта Дональда Трампа і высветліць падрабязнасці расійскай прапановы аб спыненні агню на 9 мая. Пра гэта ён напісаў у сацыяльных сетках у чацвер, 30 красавіка.

«Высветлім, пра што канкрэтна ідзе гаворка: пра некалькі гадзін бяспекі для параду ў Маскве ці пра нешта большае. Наша прапанова — доўгатэрмінова спыніць агонь, гарантаваць надзейную бяспеку для людзей і доўгатрывалы мір», — адзначыў Зяленскі.

Ён дадаў, што Украіна імкнецца да міру і гатовая працаваць дзеля гэтага «ў любым годным» фармаце.

29 красавіка расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін правёў тэлефонную размову з Дональдам Трампам і заявіў пра «гатоўнасць» Масквы да кароткатэрміновага спынення агню на час расійскага «Дня Перамогі» 9 мая.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках