Бомба для генерала-«мясніка»: новыя падрабязнасці пра магутны выбух у вайсковым гарнізоне РФ
7- 30.04.2026, 9:11
- 5,384
У выніку замаху ліквідаваны высокапастаўлены афіцэр РФ.
У адным з вайсковых гарнізонаў Хабараўскага краю адбыўся выбух, які, паводле шэрагу расійскіх крыніц, мог быць спробай замаху на генерал-маёра Азатбека Омурбекава.
Гаворка ідзе пра вёску Князе-Валконскае-1, дзе 28 красавіка спрацавала выбуховае прыстасаванне, закладзенае ў паштовую скрыню на тэрыторыі часці, піша ВЧК-ОГПУ.
У выніку інцыдэнту ліквідаваны афіцэр РФ — падпалкоўнік, які камандаваў батальёнам вучэбнай сувязі, яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні. Пра стан самога Омурбекава дакладнай інфармацыі няма: паводле неафіцыйных звестак, ён мог выжыць, аднак пацвярджанняў гэтаму не паступала.
Расійскія афіцыйныя структуры сітуацыю не каментавалі. Журналістам таксама не ўдалося звязацца ні з самім генералам, ні з яго сям’ёй пасля з’яўлення інфармацыі пра выбух.
Вядома, што вясной 2022 года Омурбекаў узначальваў 64-ю мотастралковую брыгаду, якая дзейнічала ў Кіеўскай вобласці падчас баёвых дзеянняў.
Раней стала вядома, што ў Маскве быў учынены замах на расійскага генерал-лейтэнанта Уладзіміра Аляксеева — невядомы некалькі разоў стрэліў яму ў спіну. Высокапастаўленага вайскоўца шпіталізавалі з шматлікімі агнястрэльнымі раненнямі.