«Гэты сігнал варта пачуць Маскве»
3- 29.04.2026, 12:15
- 2,214
Украіна ўстанавіла новы рэкорд далёкасці удараў па РФ.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна будзе павялічваць дыстанцыю удараў па Расіі. Праўда, ужо цяпер дроны дасягаюць мэт на адлегласці больш за 1500 км.
Пра гэта паведамляе Chartrer97.org са спасылкай на допіс Зяленскага ў Telegram.
Новая дыстанцыя — больш за 1500 км

Зяленскі назваў цяперашні этап «далёкабойнымі санкцыямі» — новым накірункам у ўжыванні ўкраінскай зброі супраць Расіі.
«Адлегласць па прамой — больш за 1500 км. Будзем павялічваць адпаведныя дыстанцыі, і гэта цалкам справядлівыя ўкраінскія адказы на расійскі тэрор», — напісаў прэзідэнт Украіны.
Што даюць гэтыя ўдары
Паводле слоў Зяленскага, кожнае трапленне змяншае магчымасці Расіі ў трох накірунках:
ваенная прамысловасць
лагістыка
нафтавы экспарт.
«Вынікі відавочныя для ўсіх. Тое, што Расіі трэба заканчваць сваю вайну, таксама відавочна для ўсіх. Час пераходзіць да дыпламатыі, і гэты сігнал варта пачуць Маскве», — дадаў прэзідэнт Украіны.