«Мінск Крышталь» ідзе ў мінус
4- 29.04.2026, 12:21
- 1,620
Нягледзячы на павелічэнне вытворчасці.
Сем заводаў холдынгу «Мінск Крышталь» павялічылі ў 2025 годзе вытворчасць алкаголю, але прыбытку зарабілі на ім на 13,5% менш, чым годам раней.
Як падлічыў партал «Беларусы і рынак», сукупны аб'ём выручкі 7 вытворчых удзельнікаў холдынгу (у Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Клімавічах і Вясёлаве) склаў 632,3 млн рублёў. Яна вырасла ў параўнанні з 2024 годам амаль на 5% (603,5 млн).
Пры гэтым прыбытак павялічыў толькі галоўны завод — «Мінск Крышталь». Па холдынгу ён скараціўся амаль на 13,5%, склаўшы 35,4 млн рублёў.
Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод наогул скончыў мінулы год са стратай.
Вось так выглядаюць паказчыкі ўдзельнікаў холдынгу па выручцы
1.Мінск Крышталь 251,8 млн рублёў (225,0)
2.Брэсцкі ЛГЗ «Белалка» 114,9 (106, 7)
3.Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір» 93,5 (88,6)
4.Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прадзвінне» 62,5 (63,3)
5.Гродзенскі ЛГЗ 55,3 (52, 6)
6.Клімавіцкі ЛГЗ 44,3 (55,7)
7.Харчовы камбінат «Вясёлава» 10,0 (11,6)