Армія РФ штомесяц страчвае да тысячы вайскоўцаў на інжынерных загароджаннях
1- 28.04.2026, 13:55
- 2,220
Генерал ЗСУ раскрыў падрабязнасці.
Інжынерныя загароджанні штомесяц наносяць расійскім войскам да тысячы страт, у сэнсе эфектыўнасці саступаючы толькі беспілотным сістэмам.
Пра гэта, як паведамляе «Укрынформ», заявіў брыгадны генерал і начальнік інжынерных войскаў ЗСУ Васіль Сіротэнка падчас форуму Combat Engineer & Logistics 2026.
Паводле яго слоў, сёння загароджанні сталі не дапаможным, а адным з ключавых фактараў паражэння праціўніка на полі бою.
Ён патлумачыў, што сучасная абарона грунтуецца на суцэльнай шматслойнай сістэме перашкод — драцяных загароджаннях, супрацьтанкавых равах і «зубах дракона», якія спалучаюцца з мінаваннем.
«Вораг спыняецца, дэзарыентуецца і нясе страты непасрэдна на гэтых рубяжах», — сказаў Сіротэнка.
Асобна афіцэр адзначыў псіхалагічны эфект такіх сістэм: яны прымушаюць ворага змяняць планы, траціць рэсурсы на разведку або шукаць абходныя шляхі. Гэта дазваляе навязваць праціўніку нявыгадны сцэнар дзеянняў і зніжае тэмп яго наступу.
Паводле слоў генерала, толькі ў сакавіку 2026 года на інжынерных загароджаннях знішчылі 663 акупантаў, а таксама 95 адзінак тэхнікі. Калі ж ворага не ліквідуюць адразу, загароджанні ствараюць умовы, каб яго дабілі іншыя падраздзяленні, у прыватнасці аператары дронаў.
Ён падкрэсліў, што забеспячэнне загароджаннямі і боепрыпасамі цяпер з'яўляецца адным з прыярытэтаў абароннай стратэгіі, паколькі яны не толькі стрымліваюць, але і непасрэдна знішчаюць праціўніка.