28 красавiка 2026, aўторак, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пазбавілі ліцэнзіі буйную страхавую кампанію

У Беларусі пазбавілі ліцэнзіі буйную страхавую кампанію

Што рабіць кліентам?

Беларуская страховая кампанія СООО «Асоба» пазбаўлена ліцэнзіі, паведамляе Мінфін. Гэта адбылося яшчэ 24 красавіка, удакладняе ведамства. Прычына — невыкананне кампаніяй у ўстаноўлены тэрмін патрабавання аб забеспячэнні захавання ўстаноўленага парадку ажыццяўлення інвестыцый шляхам укладання сродкаў страхавых рэзерваў і іх размяшчэння.

Як адзначае Міністэрства фінансаў, у мэтах абароны інтарэсаў страхавальнікаў абавязацельствы, прынятыя СООО «Асоба» па дагаворах страхавання, будуць перададзеныя Белдзяржстраху. Пры гэтым да перадачы абавязацельстваў Белдзяржстраху «Асоба» абавязана ажыццяўляць усе дзеянні, звязаныя з урэгуляваннем страхавых выпадкаў, у тым ліку прымаць заявы аб страхавых выпадках, вызначаць памер нанесенай шкоды, ажыццяўляць страхавыя выплаты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках